Нягледзячы на тое, што адказ на гэтыя пытанні знаходзіцца ў кампетэнцыі  ЦВК, Цэнтрвыбаркам перанакіраваў ліст назіральніц ва ўчастковую камісію. Тая, у сваю чаргу, у апошні дзень сваёй працы напісала адказ, у якім паведаміла, што пратакол выдаць не можа, бо актывісткі БХД ужо не з’яўляюцца назіральніцамі. Разбірацца ж фальсіфікацыямі яны не будзе, бо гэта не ў яе кампетэнцыі.

Разам з тым Вольга Кавалькова і Валерыя Чарнаморцава здавацца не збіраюцца і маюць намер паўторна звяртацца ў ЦВК з патрабаваннем пакараць старшыню ўчастковай камісіі, які непасрэдна адказны за фальсіфікацыю вынікаў галасавання. Таксама яны чакаюць адказу з Менскай гарадской пракуратуры, які дагэтуль не прыйшоў.

“Відавочна, што і ЦВК, і пракуратура не ведаюць, што рабіць, бо ў нас відэа- і аўдыё доказы фальсіфікацый, на якіх старшыня камісіі спачатку называе адныя лічбы прагаласаваўшых, а затым іншых. Мы б хацелі давесці гэтую справу да суду”, – падкрэсліла Валеря Чарнаморцава.

Нагадаем, што актывісткі БХД зафіксавалі на відэа, як старшыня ўчастковай камісіі кажа, што за ўвесь час галасавання (датэрмінова, на даму і ўдзень “выбараў”) на ўчастку прагаласавалі 317 чалавек, ці 28,8% ад 1109 зарэгістраваных выбаршчыкаў. Затым пратакол галасавання быў скрадзены, а замест былі абвешчаныя новыя лічбы – 565 чалавек (50,9%).

Поделиться ссылкой: