Сёння з вязнем сутракаўся адвакат. Пасля гэтай сустрэчы нявеста Дашкевіча – Наста Палажанка – паведаміла радыё “Свабода”.

 «Ад сёння спыніў галадоўку, бо да яго абсалютна змянілі стаўленне. Размаўляюць з ім паважліва і вядуць сябе прыстойна. Дашкевіч пераведзены з карцэра ў памяшканне камэрнага тыпу на месяц. Ён лічыць гэта безумоўнай перамогай і перадае падзяку асабліва журналістам і праваабаронцам, а таксама ўсім неабыякавым людзям, сваім паплечнікам. Яшчэ вельмі ўдзячны Папу Рымскаму за словы падтрымкі, якія Дзмітрыю перадаў падчас сустрэчы апостальскі нунцый», — расказала Наста.

Па яе словах, Дзмітрый выглядае вельмі схуднелым, але настрой у яго бадзёры.

Поделиться ссылкой: