У лісце яны патрабуюць аднаўлення на працы дацэнта, кандыдата гістарычных навук Андрэя Чарнякевіча, звольненага пасля выхаду кнігі «Гродназнаўства», напісанай з ягоным удзелам.

Прыводзім ліст цалкам.

“Навуковая супольнасць гісторыкаў як у Беларусі, так і за межамі краіны, з непакоем успрыняла звальненне з працы па надуманых прычынах дацэнта ГрДУ вядомага гісторыка Андрэя Чарнякевіча.

Абставіны звальнення сведчаць, што сапраўднай яго прычынай стала не парушэнне працоўнай дысцыпліны (два спазненні на лекцыю і замена з калегай па дазволе кіраўніка), а ўдзел А. Чарнякевіча ў напісанні кнігі «Гродназнаўства».

У найгоршых традыцыях камуністычнага таталітарызму некаторыя службовыя асобы праявілі недарэчную «ідэалагічную пільнасць» адносна працы, якая прайшла прафесійнае рэцэнзаванне, двойчы друкавалася ўніверсітэцкім выдавецтвам і рэкамендавана да ўжывання ў гарадзенскіх школах на факультатыўнай аснове.

 У прыватнасці, раздражненне чыноўнікаў выклікала змяшчэнне ў кнізе гістарычных і дзяржаўных сімвалаў Беларусі — герба «Пагоні» і бел-чырвона-белага сцяга.

Сп. Андрэй Чарнякевіч — прафесійны гісторык, які стварае свае працы, кіруючыся навуковым сумленнем, а не ідэалагічнымі інструкцыямі чарговай улады.

 Ягонае звальненне мы ўспрымаем як пераслед за навуковую добрасумленнасць, як забарону на прафесію. Трэба адзначыць, што гэта далёка не першы падобны выпадак у найноўшай гісторыі Беларусі. Для некаторых чыноўнікаў становіцца нормай практыка выгнання з працы прадстаўнікоў гуманітарных навук, якія імкнуцца прафесійна выконваць свае абавязкі.

Чакаем ад кіраўніцтва ўніверсітэта і Міністэрства адукацыі аднаўлення на пасадзе кваліфікаванага спецыяліста-выкладчыка, які за 11 гадоў працы не меў ніводнага спагнання. Нагадваем, што апошнюю ацэнку як прарэктару С. У. Агіявец, так і рэктару Я. А. Роўбу, міністру С. А. Маскевічу ды іншым датычным да справы асобам, будзем ставіць мы, гісторыкі.

Аляксандр Краўцэвіч (Гродна), доктар гістарычных навук.

Алесь Смалянчук (Гродна), доктар гістарычных навук.

Мірановіч Яўген (Беласток), доктар габілітаваны.

Сагановіч Генадзь (Менск), кандыдат гістарычных навук.

Радзюк Аляксандр (Гродна), кандыдат гістарычных навук.

Гардзееў Юры (Кракаў), доктар габілітаваны.

Коўкель Ліля (Кракаў), PhD.

Мілеўскі Ежы (Беласток), PhD.

Драгун Здэнек (Прага), PhD.

Багачова Івана (Прага), PhD.

Яцкевіч Мечыслаў (Ольштын), доктар габілітаваны.

Латышонак Алег (Беласток), доктар габілітаваны.

Ляхоўскі Уладзімір (Менск), кандыдат гістарычных навук.

Кузняцоў Ігар (Менск), кандыдат гістарычных навук.

Іванюк Яраслаў (Беласток), магістр.

Вялікі Анатоль (Менск), кандыдат гістарычных навук.

Кашталян Ірына (Менск), PhD.

Шаталава Вольга (Менск), PhD.

Фядута Аляксандр (Менск), кандыдат філалагічных навук.

Шыбека Захар (Хайфа), доктар гістарычных навук.

Пашкевіч Алесь (Менск), кандыдат гістарычных навук.

Рудкоўскі Пётра (Канвелішкі Воранаўскага раён — Варшава), дактарант Варшаўскага ўніверсітэта.

Ганна Энгелькінг (Варшава), PhD.

Харэўскі Сяргей (Менск), магістр мастацтвазнаўства.

Ірына Дубянецкая (Менск), PhD.

Паўлоўская Ганна (Варшава), кандыдат гістарычных навук.

Бачышча Юры (Менск), кандыдат гістарычных навук.

Белы Алесь (Менск), PhD.

Лаўроўская Ірына (Брэст), PhD.

Кіштымаў Андрэй (Менск), кандыдат гістарычных навук.

Міхалюк Дарота (Торунь), доктар габілітаваны.

Карневіч Міхаіл (Гродна), журналіст.

Міхайлік Ларыса (Гродна), PhD.

Наталка Бабіна (Мінскі раён), пісьменніца.

Андрэй Дынько, шэф-рэдактар «Нашай Нівы».

Алесь Герасіменка, загадчык сектарам эканамічнай палітыкі «Экономической газеты».

Валеры Мазынскі — рэжысэр. Засл. Дзеяч мастацтваў, Лаўрэат Дзяржаўнай прэмііБССР

Маргарыта Тарайкевіч, магістр сацыяльна-педагагічных навук.

Андрэй Сірацінін, студэнт 4га курса гістфака БрДУ

Таццяна Луцэвіч (Менск), кандыдат гістарычных навук

Зміцер Каспяровіч, музэйная справа, ахова помнікаў гісторыі і культуры (БДУКіМ).

Васіль Аўраменка, лекар-неўролаг, аматар гісторыі, Магілёў.

Андрэй Аляхновіч, краязнавец.

Пётра Мурзёнак (Атава, Канада), доктар медычных навук

Подпісы пад лістом працягваюць збірацца на сайце “Нашай нівы”.

                                  

Поделиться ссылкой: