Нагадаем, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, ў якой дагэтуль выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. ЕС неаднаразова заклікаў Беларусь увесці мараторый на выкананне смяротных прыгавораў.

Дэмарш — разнавіднасць дыпламатычнага акта, які прадпрымаецца з мэтай абазначыць сваю пазіцыю па тым ці іншым пытанні, папярэдзіць або спыніць парушэнне нормаў і прынцыпаў міжнароднага права, міжнароднага правапарадку. Як правіла, дэмарш прадпрымаецца ў выпадку, калі рашэнне ўзніклай праблемы з дапамогай традыцыйных дыпламатычных сродкаў – перамоваў, кансультацый, абследавання і да т.п. – не можа быць дасягнута, а абставіны вымушаюць для ўрэгулявання канфліктнай сітуацыі ў тэрміновым парадку распачаць пэўныя дзеянні. У адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі міжнароднага права, дэмарш не павінен быць звязаны з пагрозай сілай або яе прымяненнем. У міжнароднай практыцы канкрэтнымі прычынамі дэмарша з’яўляюцца неправамерныя дзеянні якой-небудзь дзяржавы з выкарыстаннем узброеных сілаў (агрэсія), парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці той ці іншай краіны, парушэнне дыпламатычных прывілеяў і імунітэтаў, факты невыканання правоў і свабод чалавека. Наш выпадак як раз і падпадае пад апошнюю катэгорыю.

Поделиться ссылкой: