Па-першае, яны сцвярджаюць, што Аляксей Мацавіла аўтар не просты. Есць звесткі, што ен з’яўляецца адным са спічрайтэраў Аляксандра Лукашэнкі. Больш за тое, ходзіць пагалоска, што менавіта з ягонай падачы ў прамове Лукашэнкі ўсплыла цытата з Дастаеўскага аб «невыноснасці свабоды»…

У артыкуле “Совесть нацыі” Мацавіла паспрабаваў выкрыць ідэйную няўстойлівасць Дашкевіча на прыкладзе двух ягоных артыкулаў за 2010 г.: «ВЫБАР. Паміж Захадам і Ўсходам» (30.04.2010) ды «Не бойцеся рускіх!» (27.09.2010). Прычым, добра ведаючы, што адказу апанента не пачуе, бо той знаходзіцца ў турме. «По поводу нынешних неудобств парню сочувствую…» — цынічна напісаў аналітык.

У адказ паплечнікі Дашкевіча прааналізавалі ўстойлівась поглядаў самога Мацавілы, надрукаваўшы фотаздымкі часоў яго маладосці, дзе аналітык стаіць у атачэнні прадстаўнікоў моладзевай арганізацыі «КАРП», якая з’яўлялася адным з праектаў «Царквы Аб’яднання» Сан-Мён-Муна, тады яшчэ легальным на тэрыторыі Беларусі…

Нагадаем, што Сан-Мён-Мун – уладальнік шматлікіх кампаніяў і праектаў, прадпрымальнік, міліярдэр, медыямагнат, заснавальнік і лідар «Царквы Аб’яднання – Асацыяцыі Святога Духа за Аб’яднанне Святовага Хрысціянства». Мун адкрыта (з1993 г.) абвясціў сябе і сваю жонку «сапраўднымі бацькамі» усяго чалавецтва. Мун, ягоная жонка ды іх дзеці, згодна вучэнню, утвараюць «сапраўдную сям’ю», якая гатовая ўратаваць усіх людзей праз абрад «блаславення», які праводзіўся сярод дзесяткаў і сотняў паслядоўнікаў у выглядзе «заручынаў».

Міфалогія ў царквы наступная: дзве тысячы год пасля Хрыста ў ролі новага «месіі» з’явіўся Мун («Госпад Другога Прышэсця»), які быў больш «паспяховым» у выкананні сваёй місіі за папярэдніка. Вучэнне Муна прапануецца разглядаць як трэці «скончаны» Запавет, услед за Старым і Новым. Задача чалавецтва, згодна ідэалогіі, «аб’яднацца вакол Сапраўдных Бацькоў», каб свет «уступіў у новую эру сапраўднай любові ды дабрабыту»…

На хвалі перабудовы, а яшчэ больш актыўна ў 1990-х муністы актыўна дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, спрабуючы прасунуць сваю ідэалогію ў сферу адукацыі. Аднак пачынаючы з 1999 г. розным структурам і арганізацыям «Царквы» ў РБ ржэгістарцыі не працягваюць. То бок мунаўцы фаткычна трапілі пад забарону.

Як людзі недастаткова кампетэнтныя ў дадзенай справе ніякіх вердыктаў мы ставіць ня будзем – хай кожны сам зробіць свае высновы, пашукаўшы дадатковую інфармацыю ў інтэрнэце як «за», так і «супраць». Тут пытанне менавіта да Аляксея: ці не замінае яму чалецтва ў забароненай арганізацыі, няхай і ў мінулым, быць адным з непасрэдных ідэалагічных реферэнтаў сучаснай улады? І дзе тут трываласць пазіцыі?” – задаюцца пытаннем маладфронтаўцы.

Што ж датычыцца артыкулаў Дашкевіча, па якіх прайшоўся “аналітык”, то калі звярнуцца да першакрыніцаў усё стае на свае месцы.

У артыкуле «ВЫБАР…» Дашкевіч разглядае адвечнае супрацьстаянне Захада і Усходу, якое акурат праходзіла ў раёне расійска-беларускай мяжы. Так, гісторыя ў нас з «усходнімі братамі» агульная, але пры гэтым крывавая ды лютая. І ніякая «сямейная кансультацыя» з такімі «родзічамі» ужо не дасць рады… Дамінуючы заходні вектар у развіцці краіны – прынцыповая пазіцыя Зміцера, з абавязковымі заўвагамі, канешне, наконт памылак ЕЗ: адносна стану маралі і рэлігіі, эканамічнай падпарадкаванасці некаторых краінаў і г.д.

Другі артыкул — «Не бойцеся рускіх!» — быў напісаны напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў2010 г., і з’яўляўся заклікам да аб’яднання вакол ідэі «Плошчы» насуперак сваркам з-за паходжання тых ці іншых грошаў ды адпаведна кандыдатаў. Дашкевіч у ім спрабуе давесці, што расейскі фактар так ці інакш застанецца ў Беларусі і пасля Лукашэнкі, і да гэтага нацыяналістам трэба быць гатовымі, адмовіўшыся ад ілюзіі маментальна вырашыць усе праблемы шляхам змены ўлады. «Плошча» для ўсіх была сапраўды кансалідуючым фактарам (за гэта кажа хаця б колькасць людзей, якія выйшлі 19 снежня), у адрозненні ад сёлетніх парламенцкіх выбараў, дзе партыйныя лідэры так і не змаглі знайсці агульнай кропкі апоры.

Такім чынам першы артыкул дае стратэгічнае бачанне «усходняга пытання», другі – тактычнае. Супярэчнасцяў паміж імі няма, бо галоўны пасыл Зміцера застаецца тым самым: «Толькі мы самі вырашым лёс Беларусі, незалежна ад Захада ці Усходу».

Поделиться ссылкой: