Біскуп Цвор звярнуўся ў Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Генеральную пракуратуру і Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі з просьбай “правесці ўсебаковае расследванне фактаў неправавых дзеянняў адміністрацыі калоніі  і ўжыць меры па недапушчэнні падобных фактаў у будучым”.

“Інфармацыя пра ціск, скіраваны ў калоніі на Дашкевіча, выклікае нашу трывогу і занепакоенасць. Асабліва дзіўным падаецца тое, што кіраўнік калоніі Юрый Багданавіч Збароўскі, які называе сябе праваслаўным і па статусе пакліканы адказваць за законнасць і правапарадак, дазваляе сабе зняважлівае стаўленне да евангельскіх вернікаў. Бо не сакрэт, што дзякуючы дзейнасці евангельскіх хрысціян многія асуджаныя пакідаюць сваё мінулае крымінальнае жыццё і становяцца нармальнымі членамі грамадзтва. Але перадусім, пагрозы і знявагі з’яўляюцца недапушчальнымі ў дачыненні да ўсякага чалавека, верніка ці няверуючага, бо кожны чалавек з’яўляецца вобразам Божым і ўсялякая знявага ці прыніжэнне чалавека ў нейкай ступені зневажае і Творцу. Нядзіўна, што такія знявагі і пагрозы, у тым ліку і пагрозы згвалтавання, якія гучаць з вуснаў прадстаўнікоў адміністрацыі калоніі, вымуслі Змітра Дашкевіча на такую скрайнюю форму пратэста, як галадоўка” – гаворыцца ў звароце.

Мы, у сваю чаргу, будзем маліцца ў памесных цэрквах, каб жыццё і здароўе Змітра Дашкевіча былі ў бяспецы”, — запэўніў біскуп Сяргей Цвор. Гэта значыць, што за Дашкевіча будуць маліцца не меньш чым у 500 пратэстантскіх цэрквах, пра абупральную сітуацыю даведаюцца тысячу і тысячы вернікаў. А МУС Беларусі па-ранейшаму ніяк не рэагуе на абуральныя зветскі з Мазыра.

Поделиться ссылкой: