Прэмія прысуджана Бяляцкаму за “ўклад у абарону правоў чалавека і дапамогу людзям, якіх пераследуюць беларускія ўлады”.

29 верасня ў Гданьску адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі.

Нагадаем, кандыдатура Алеся Бяляцкага ў красавіку гэтага года зарэгістравана ў якасці намінанта на Нобелеўскую прэмію міру. Ён таксама вылучаны на атрыманне прэміі Еўрапарламента імя Андрэя Сахарава.

Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня 2011 года і абвінавачаны ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. У лістападзе 2011 года суд прыгаварыў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы сталі яго рахункі ў банках Літвы і Польшчы. Суд не ўзяў пад увагу той факт, што грошы, якія паступалі на гэтыя рахункі, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Адкрыць банкаўскі рахунак у Беларусі не ўяўлялася магчымым, бо цэнтр “Вясна” быў закрыты ўладамі, а спробы зарэгістраваць новую праваабарончую арганізацыю пацярпелі крах.

Суд таксама не ўзяў пад увагу той факт, што ўрон, які, паводле версіі абвінавачання, нанёс Бяляцкі, быў поўнасцю пагашаны за кошт добраахвотных ахвяраванняў беларускіх грамадзян.

Арышт Бяляцкага выклікаў шырокі рэзананс. Ён абвешчаны вязнем сумлення, яго вызвалення патрабуе міжнародная дэмакратычная грамадскасць, кіраўніцтва Еўрасаюза і ЗША.

Поделиться ссылкой: