Ад імя вернікаў Царквы Хрысціянаў Веры Евангельскай “Ян Прадвеснік”  пастар Антоній Бокун звярнуўся да Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС, Генеральнай Пракуратуры і Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі з заклікам спыніць ціск на вязня Мазырскай калоніі, лідара малдзевай арганізацыі “Малады Фронт”, зарэгістраванай у Чэхіі.

“Зміцер Дашкевіч з’яўляецца веруючым хрысціянінам, членам Царквы хрысціян веры евангельскай “Ян Прадвеснік” з 2006 года. Выклікае неразуменне і трывогу, што прадстаўнікі адміністрацыі Мозырскай папраўчай калоніі № 20 дазваляюць сабе зняважліва выказвацца адносна хрысціянскай канфэсіі, якая прадстаўлена ў Беларусі амаль 1000 зарэгістраваных абшчын і аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах дзесяткі тысячаў вернікаў”, — гаворыцца ў звароце.

 

Пастар царквы, да якой належыць Дашкевіч, ад імя ўсіх вернікаў патрабуе ўсебаковага расследвання фактаў неправавых дзеянняў адміністрацыі Мозырскай папраўчай калоніі № 20. “Патрабуем спыніць ціск, які аказваецца на Дзмітрыя Дашкевіча, выявіць і пакараць вінаватых у гэтым службовых асобаў, а таксама зрабіць захады дзеля недапушчэння паўтарэння падобных фактаў у будучыні”, — гаворыцца ў звароце.

 

Можна не сумнявацца, што калі не ўсе тысяча пратэстантскіх абшчын зараз будуць патрабаваць расследвання інцыдэнта з дашкевічам, то значная іх колькасць. “Праваслаўны” Збароўскі, якога яго вера не навучыла паважаць людзей, нават калі яны асуджаныя, гэтага дабіваўся?

Нагадаем, што па звестках актывістаў, Дзмітрый Дашкевіч з-за канфлікту з начальнікам калоніі апынуўся ў карцжэра і абвясціў галадоўку на знак пратэсту супраць зняваг і цкавання, якое пачалося на падставе таго, што ён “не той веры”.

Поделиться ссылкой: