“Яшчэ на датэрміновым галасаванні мы бачылі адны і тыя ж твары людзей, якіх прывозілі па два дні запар. Калі арганізатары “каруселі” зразумелі, што мы іх фатаграфуем, то сталі хаваць свае твары імяняць тактыку. Дайшло да таго, што яны папросту сталі ўцякаць ад нас. Мы здымалі, як трое жанчын спачатку спрабавалі сесці ў аўтобус каля школы. Ім гэта зрабіць не ўдалося, бо кіроўца аўтобуса хутка ад’ехаў, як пабачыў, што мы здымаем. Жанчыны пайшлі на прыпынак і толькі адкрыліся дзверы таго аўтобуса, як ён зноў ад’ехаў і стаў на другім баку дарогі. “Карусельшчыцам” давялося бегчы туды. Відаць, яны разлічвалі, што было ўжо цёмна і здымкі не атрымаюцца якаснымі”.

 Тацяна Куўшынава таксама была назіральніцай на тым жа ўчастку, дзе і Сяргей. Яна распавяла “Народнай Волі”:

 “Мне ўдалося зрабіць і відэа “карусельшчыц”, а таксама аўдыёзапіс падліку галасоў. Старшыня камісіі Тацяна Максімовіч гучна абвясціла вынікі пратакола. Яна сказала, што несапраўдных бюлетэняў 0. І назвала лічбы прагаласаваўшых. Калі я заўважыла, што лічба істотна адрозніваецца ад колькасці атрыманых бюлетэняў, то сказала ёй, што лічбы не сыходзяца. Старшыня камісіі стала нервавацца, выйшла з пакоя. Праз паўгадзіны выйшла сакратар камісіі і вывесіла новы пратакол, дзе ўжо было напісана, што 16 бюлетэняў сапсавана і 4 – несапраўдныя”. 

Поделиться ссылкой: