Пра гэта паведаміла яго нявеста Анастасія Палажанка. 26 верасня яна разам з адвакатам наведала Мазырскую калонію, куды Дзмітрый быў накіраваны з Віцебска, і дзе знаходзіцца з 19 верасня.

«Пакуль магу толькі паведаміць, што тут, як сказаў Зміцер, у тры разы горш, чым у калёніі ў Горках. Як толькі яго туды прывезлі, пачаліся абразы, ціск і пераслед . Як ён кажа, паводле рэлігійнай прыкметы. Зміцер з 21 верасня абвясьціў галадоўку. Яшчэ вядома, што яго змясцілі ў карцэр. У адміністрацыі заявілі, што калі выйдзе ў прэсу гэтая інфармацыя, то гэта адаб’ецца на ягоным становішчы. Але я гэта разглядаю выключна як пагрозу, супраць якой трэба змагацца. Астатняя інфармацыя — заўтра ў прэсавым рэлізе».

Нагадаем, што Дзмітрый Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады паводле абвінавачання ў хуліганстве, здзейсненыі нібыта за дзень да прэзідэнцкіх выбараў 2010 году. Ён павінен быў выйсці на волю сёлета ў снежні. Але ў жніўні атрымаў яшчэ год калоніі па надуманым абвінавачванні за непадпарадкаваньне адміністрацыі і пераведзены для адбыцця пакарання з Глыбоцкай калоніі ў Мазырскую.

Поделиться ссылкой: