Між тым у адзіноце сябе Алесь не адчувае. Яго віншуюць калегі, прадстаўнікі міжнароднай грамадскасці, моладзь… Вось толькі некаторыя вытрымкі з лістоў Алесю Бяляцкаму:

“Алесь! Вы наш талісман!”

“З Вамі столькі сяброў, што Вы проста абавязаны трымацца…”

“Заўсёды ёсць шлях лёгкі і цяжкі. Тыя, хто ідзе па лёгкім існуюць, хто па цяжкім жывуць. Лепш жыць, чым існаваць. Жывіце, Алесь!”

“Мы, будучыя праваабаронцы, дзякуючы Вам, бачым тую перспектыву, чаго можна дабіцца ў жыцці і кар’еры”.

“Алесь! Ты не адзін, і мы не адны!”

— Вось гэта самае галоўнае ў жыцці — ведаць, што ты не адзін, — сказаў сам Алесь. — Я гэта адчуваю напоўніцу.

Рэдакцыя “Народнай Волі” далучаецца да віншавальных слоў. Трымайцеся, Алесь! Мы — разам з Вамі!

Поделиться ссылкой: