Навасяд балатуецца па Свіслацкай акрузе № 94. “Сёння мікрааўтобус шэрага колеру маркі „Газель“ нумар 1218 — 7 рэгіён возіць людзей на розныя ўчасткі. Мы паведамілі пра гэта ў акруговую камісію. Цяпер рыхтуем дакумэнты ў раённую пракуратуру”, — сказаў Навасяд.

Нагадаем, што “карусель” — гэта ноу-хау расійскіх выбараў. Сутнасць яе ў тым, што адных і тых жа людзей возяць па розных участках і даюць магчымасць галасаваць. Раней у Беларусі “каруселі” не фіксаваліся. Але гэтым разам, яшчэ падчас папярэдняга галасавання, пра тое, што галасуюць адны і тыя людзі, якіх дастаўляюць аўтобусамі, заяшлялі назіральнікі так званай “байкотнай” акругі №101 у Мінску.

Поделиться ссылкой: