Нагадаем, што “байкотнай” стала Фрунзенская акруга № 101 Мінска. Менавіта тут прадстаўнікі Руху “За свабоду”, партыі БНФ, аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” пільна сочаць за тым, ці будзе яўка і ці адбудуцца выбары.
Адпаведныя захады прадпрымае і ўлада.Назіральнікі зафіксавалі на гэтай акрузе “каруселі”, калі адны і тыя ж людзі галасавалі на некалькіх участках і нават сфатаграфавалі аўтобусы, на якіх “выбаршчыкаў” камфортам дастаўлялі да месцаў галасавання. І ўсе роўна колькасць тых, хто прагаласаваў датэрмінова, ў назіральнікаў і камісій усе апошнія дні істотна адрознівалася.

Поделиться ссылкой: