Ды і 20% працэнтаў можна ставіць пад сумнеў, калі ўлічыць, напрыклад, звесткі незалежных назіральнікаў па Гомелю, горад, які звычайна адзначаецца самым высокім працэнтам яўкі выбарчышкаЎ, згодна з заявамі ЦВК.

Назіральнікі ў Гомелі штодня фіксавалі колькасць выбаршчыкаў на ўчастках і адзначалі даволі нізкую яўку – ад 1,8% — да 2, 2%. Такая ж прыкладна карціна была і ў Мінску. Прычым, нават там, куды “прыводзілі” масава  галасаваць з інтэрнатаў, назіральнікі зафіксавалі працэнт яўкі 3, 85%.

У той жа час старышня ЦВК Лідзія Ярмошына называе лічбу – 25,9%. Гэтая лічба амаль цалкам упісваецца ў 30%, пра якія гаварыла Лідзія Ярмошына напачатку датэрміновага   галасавання.

На 13 гадзінаў у дзень галасавання ў Мінску назіральнікі зафіксавалі на сваіх участках вельмі нізкі працэнт яўкі. На некаторых не набіраецца і 11%. Тым часам старшыня ЦВК заявіла, што да 12.00 прагаласавалі амаль 40%, але пры гэтым адзначыла, што людзі ідуць на выбары неахвотна.

Такім чынам пакуль невядома, як пры такой пасіўнасці цягам 6 гадзінаў на ўчасткі прыйдуць больш за 50% выбаршчыкаў.

Поделиться ссылкой: