“Назіральнікі на ўчастках 119, 120, 118 і 132 94-ай выбарчай акругі фіксавалі дзяржаўныя нумары на транспартных сродках, на якіх прывозілі людзей на той ці іншы выбарчы ўчастак. Гэтыя “каруселі” адбываюцца своеасабліва: людзі нападпітку ідуць “гуськом” за чалавекам, які трымае ў руках спісы нібыта выбаршчыкаў. Яны маюць асобны спіс.

Старшыні камісій, натуральна, ведаюць, што назіральнікі фіксуюць усе парушэнні. У аднаго з іх, таго, які з’яўляецца старшынёй 120-га выбарчага ўчастка, час ад часу не вытрымліваюць нервы. Ён выдаліў ужо трэцяга па ліку назіральніка з участка”.

Уладзімір Навасяд паведаміў, што назіральнікі працягваюць працу. Ім дапамагаюць валанцёры, якія прыйшлі да будынкаў выбарчых участкаў і фатаграфуюць і здымаюць на відэа “каруселі”.

Поделиться ссылкой: