Назіральнік ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Томас Якавіцкі зафіксаваў выпадак, калі выбаршчыкі прыйшлі галасаваць і высветлілася, што члены ўчастковай выбарчай камісіі ўжо пайшлі да іх дамоў, бо, нібыта, яны падалі заяўку на тое, што будуць галасаваць дома.
“Выбаршчыкі былі моцна абураныя, бо нікому яны не тэлефанавалі і нічога не прасілі і самі ў стане прыйсці і прагаласаваць”, – гаворыць назіральнік.

Томас Якавіцкі адзначае, што на ягоным участку дзіўная сітуацыя: з 1800 выбаршчыкаў – 360 вырашылі прагаласаваць на даму, што само па сабе вельмі падазрона. Адпаведную скаргу назіральнік ужо рыхтуе ў Магілёўскую-Цэнтральную выбарчую камісію №85, паведамляе сайт spring96.org.

Поделиться ссылкой: