«У мяне ніхто на галасаванне не ідзе. Мы сваю задачу выканалі: мы раздалі 2,5 мільёна ўлётак, сотні пікетаў, 18 акруг у Мінску былі заклеены цалкам, хадзілі пікеты з партрэтамі. Мы расказвалі людзям, што ёсць кандыдаты ў дэпутаты, вартыя імі быць, але не будуць. Што тут незразумелага?! І я нікуды не іду галасаваць», — заявіў кіраўнік партыі Сяргей Гайдукевіч у інтэрв’ю “Еўрарадыё”.

Чаму на знак салідарнасці з іншымі партыямі кандыдаты ад ЛДПБ не зняліся з выбараў, якіх, па словах самаго Гайдукевіча, няма, кіраўнік партыі патлумачыў проста: «У друкарні грошы (ад Цэнтравыбаркама на друк агітпрадукцыі кандыдатаў) пачалі прыходзіць 10 верасня і закончылі — 14-га. І мы толькі 15-га пачалі масіраваны выступ па людзях. І завершылі, дзякуй Богу, паспелі — у суботу прайшлі апошнія пікеты, апошнія разносы адбыліся. І мы выканалі ўсё, што хацела партыя».

Дарэчы, сам лідар партыі не верыць, што нехта з іх кандыдатаў трапіць у парламент. Нават у Гомелі, дзе іх кандыдат застаўся адзіным па акрузе.

Поделиться ссылкой: