Паведамляецца, што больш за пяць гадзінаў няма на ўчастках назіральнікаў ад Партыі БНФ Сяргея Марцалева і ад «Руху «За свабоду» Арыны Лісецкай. Яны працавалі на ўчастку № 373 і № 374 выбарчай акругі № 101 адпаведна. Менавіта тут былі зафіксаваны выпадкі «выбарчых каруселяў».

Як паведаміў правабаронца Юрый Чавусаў, каля 13 гадзінаў Мяргей Марцалеў і Арына Лісецкая сышлі з участкаў, аднак іхнія рэчы засталіся на месцы.

Тэлефоны яны забралі з сабой, але на званкі не адказваюць. Зараз калегі шукаюць іх, тэлефануюць у РАУС. Існуе верагоднасць, што яны былі затрыманыя.

Поделиться ссылкой: