Старшынём групы абралі вядомага эстонскага журналіста, дэпутата парламента, члена камісіі парламента па замежных справах, Юку-Калле Райда. Яго намеснікам абраны бізнэсмен, дэпутат парламента ад партыі Eesti Keskerakond, Айвар Рыісалу.

У групе будуць працаваць вядомыя эстонскія палітыкі Тыніс Лукас, Андрэс Херкель, Март Нут, Свен Міксер, Маргус Хансон, Урмас Клаас, Райт Марустэ ды іншыя.

Юку-Калле Райд заявіў, што ён вельмі задаволены, што ў склад групы ўвайшла пятая частка ад усяго парламента з прадстаўнікамі ад усіх фракцый. Ён лічыць, што гэта забяспечыць падтрымку дзейнасці групы. Райд лічыць, што падтрымка пераўтварэнняў у Беларусі вельмі важная для Эстоніі.

Цяпер Юку-Калле Райд знаходзіцца ў Беларусі як назіральнік ад АБСЭ за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Поделиться ссылкой: