Як распавёў актывіст, былы міліцыянер Сяргей Парсюкевіч, “гэта два дзевяціпавярховыя дамы, у кожным па 7 пад’ездаў. Прыблізна каля тысячы выбаршчыкаў. Але іхных прозвішчаў у спісах выбарчай камісіі няма. Сакратар камісіі 44-га ўчастка гаворыць, што гэтых людзей, калі яны прыйдуць галасаваць, будуць заносіць у дадатковы спіс. Дарэчы, выбарчы ўчастак знаходзіцца досыць далёка, а прамога транспартнага маршруту няма. Так што наўрад ці прыйдзе шмат народу. Але колькі б чалавек ні прыйшло, не будзе зафіксавана лічба тых, хто не з’явіўся, – бо няма агульнага спісу. Адпаведна, яўка будзе залічана як 100%”.

Кандыдат па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Аляксей Гаўруцікаў ужо даслаў скаргу ў ЦВК на нядобрасумленную працу камісіі, якая “страціла” такую значную колькасць выбаршчыкаў.

А вось камісія  выбарчага ўчастку №45 Кастрычніцкай выбарчай акругі, наадварот, “знайшла” два дамы: у межы участку ўключаны дамы № 22 і №24 па вуліцы Чапаева, якія знеслі яшчэ паўтара гады таму.

Парушэнні былі выяўлены ў межах кампаніі незалежнага назірання “Праваабронцы за свабодныя выбары”.

Поделиться ссылкой: