На тэлефон Мікалая Дземідзенкі сталі паступаць паведамленні з нумара іншага актывіста, Змітра Крамянецкага, ў якіх прапаноўвалася сустрэцца ў метро. Пазней высветлілася, што Крамянецкі такіх паведамленняў не адсылаў. Наадварот, яго самога затрымала міліцыя, і з 15 гадзіны ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС.

Таксама на працягу дня не адказвае тэлефон іншага маладафронтаўца Уладзімера Яроменкі. Не выключана, што і ён знаходзіцца ў міліцыі. Акрамя таго, да маладафронтаўца Рамана Васільева сёньня нехта спрабаваў трапіць у кватэру, аднак ён дзвярэй не адамкнуў.

Нагадаем, што прэвентыўныя затрыманні актывістаў напярэдадні важных грамадска-палітычных падзей сталі звычайным мэтадам працы беларускіх праваахоўных органаў. На працягу апошняга году гэтых маладых людзей ня раз затрымлівалі і асуджалі на суткі. Кожны з іх у 2012 годзе правёў у ізалятары на Акрэсціна каля 100 сутак.

Поделиться ссылкой: