Аднак папрацаваць яму на адным з яе выбарчых участкаў (№350) удалося толькі першы дзень датэрміновага галасавання, 18 верасня, і некалькі гадзін другога, 19 верасня.

На загад старшыні ўчастковай выбарчай камісіі сіламі міліцыі Арцём Лява быў выдалены з участку. Пры гэтым з яго апаратуры былі выдаленыя ўсе фота і відэаматэрыялы.

Нагодай для выдалення стала скарга праўладных назіральнікаў.

“На гэтым участку зафіксавана “рэкордная” яўка ў першы дзень датэрміновага галасавання. Па звестках камісіі, 18 верасня прагаласаваў 81 чалавек. Хаця ў прысутнасці Арцёма Лявы за другую палову дня галасаваць прыйшлі адзінкі. Па ўсім, аддадзены загад на накручванне яўкі, а лішнія сведкі тут не патрэбныя”,   пракаментаваў сітуацыю намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Поделиться ссылкой: