Інцыдэнт адбыўся 18 верасня каля ўніверсама “Фрунзенскі”. Як толькі пачаўся пікет з раздачай “ярмошынскага баршча”, каля натоўпу спыніўся мікрааўтобус. З яго выбеглі некалькі мужчын у цывільным і адзін з іх ударыў фотакарэспандэнта Сяргея Грыца кулаком у твар. Удар быў такой сілы, што ў Грыца разбіліся акуляры і было паранена правае вока.  Усіх затрыманых адвезлі ў міліцыю Фрунзенскага раёна.

Сёння Сяргей Грыц падаў заяву на імя кіраўніка Фрунзенскгаа РУУС. Ён паведаміў “Народнай Волі”, што заўтра мае намер падаць адпаведную заяву ў пракуратуру, каб там правялі праверку па факце збіцця журналістаў і далі прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў міліцыі.

Поделиться ссылкой: