Пра гэта паведамила прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

“Я ўсё яшчэ шукаю кватэру, але на дадзены момант мне сябра дапамог з жыллём, — расказащ Антон. — Дамагчыся змены падпіскі пра нявыезд на Мінск было не цяжка, следчыя абсалютна спакойна на гэта згадзіліся. Зараз я праходжу практыку, а з 1 кастрычніка працягну вучобу ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Спадзяюся, што ў хуткім часе будзе закрытая і крымінальная справа супраць мяне”.

Нагадаем, што днямі прадстаўнікі БАЖ перадалі ў КДБ і пракуратуру подпісы калег Антона, якія патрабуюць спынення супраць хлопца крымінальнай справы. На думку многіх прадстаўнікоў БАЖ, ніякага крыміналу ў тым, што здымкі скінутых з самалета шведскіх мядзведзікаў былі размешчаны на сайце, няма. Наадварот, не хаваць, а распаўсюджваць інфармацыю – гэта прафесійны абавязак журналістаў.

Дарэчы, сам Антон аб зробленым не шкадуе. “Упэўнены, калі б сёння ізноў паўстала пытанне — публікаваць ці не публікаваць здымкі, я б без сумневу іх публікаваў. Мала таго — сам бы паехаў у Івянец, каб на ўласныя вочы пабачыць інфармацыйную падзею і сфатаграфаваць”, — заяўляе ён.

Поделиться ссылкой: