Кожны студэнт, які сутыкнуўся з тымі ці іншымі парушэннямі, можа накіраваць інфармацыю на сайт кампаніі, у тым ліку, на ўмовах ананімнасці.

Заснавальнікі сайта пішуць, што студэнты – як і вайскоўцы – найбольш актыўна выкарыстоўваюцца для стварэння масавасьці падчас датэрміновага галасавання. Іх прымушаюць хадзіць на выбары, здымаюць з заняткаў групамі і нават курсамі, а тым, хто  не пагаджаецца ісці на выбарчы ўчастак, пагражаюць высяленнем з інтэрната. 

Сайт гарантуе студэнтам, што інфармацыя пра ціск супраць іх саміх ці аднакурснікаў, будзе апублікаваная без наступстваў для студэнтаў. Прозвішчы выкладчыкаў ці прадстаўнікоў адміністрацый навучальных установаў, якія спрычыніліся да ўціску на студэнтаў, стануць вядомыя не толькі наведвальнікам сайта, але і шырокаму колу грамадскасці.

Прасачы за сваім голасам:

Поделиться ссылкой: