З 28 па 30 верасня даследчыкі будуць абмяркоўваць шэраг самых значных праблемаў у гісторыі, эканоміцы, палітыцы, культуры, сацыялогіі і рэлігіязнаўстве. Арганізатары Кангрэса патлумачылі, што месца для яго правядзення абрана не толькі з пункту гледжання лагістыкі (візы, кошт квіткоў, транспартныя лініі і г.д.), але і з палітычных меркаванняў.

Сітуацыя, якая сёння існуе ў краіне, сведчыць толькі аб тым, што беларускія улады асабліва не цікавяцца аб’ектыўнымі навуковымі даследаваннямі ў той ці іншай галіне гуманітарнай навукі. Калі ж улічыць практыку правядзення мерапрыемстваў, арганізаваных не дзяржавай (калі ў апошні момант могуць раптам выключыць святло ці скасаваць дамову аб арэндзе памяшкання), то дасведчаныя людзі палічылі за лепшае перастрахавацца. Каўнаскі ўніверсітэт ахвотна прадаставіў свае памяшканні для правядзення Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Вось толькі некаторыя тэмы, якіяы будуць абмяркоўвацца навукоўцамі з розных краінаў:

Гісторыя

1. Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, сістэма кіравання, заканадаўства, міжнародныя стасункі

 2. Lingua i natio: праблема этнічнасці ў Сярэднявеччы і Раннім Новым часе (казус Вялікага Княства Літоўскага)

3. Мадэрнізацыя, індустрыялізацыя і палітычныя пераўтварэнні: Беларусь ХІХ-ХХ стагоддзяў

 Гуманістыка

4. Сучасная беларуская культура: арт-рынак, арт-менедмент і арт-практыкі

 5. Сучаснае беларускае мастацтва: дыскурс, тэорыя, практыка

 6. Беларускі кінематограф: рэінтэрпрэтацыі “савецкага” і праблемы постсавецкага перыяду

7. Беларуская літаратура: пераклад, выданне, даследаванне

8. Беларуская Біблія: праблемы і перспектывы навуковага перакладу

9. Багаслоўская думка: гістарычны і сацыяльны кантэкст, даследніцкая праблематыка і перспектывы развіцця

Сацыяльныя дысцыпліны

10. Інстытуты беларускай палітыкі, 1990-2012

11. Беларусь у сістэме міжнародных адносін і двухбаковых стасункаў

12. Еўрапейскія даследаванні ў беларускім кантэксце

13. Беларусь: выклікі эканамічнай і палітычнай мадэрнізацыі

Эканоміка

14. Праблемы трансфармацыі эканомікі Беларусі

Міждысцыплінарныя накірункі

15. Разнастайнасці (пост)камунізму ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе

16. Сацыяльная і гуманітарная веда: змена даследчых парадыгмаў

17. Горад, урбанізацыя, гараджане: мінулае і сучаснасць (гістарычная урбаністыка)

18. Беларускае рэлігіязнаўства: вынікі дваццацігадовай гісторыі і перспектывы развіцця

 19. Гендэрныя палітыкі і практыка ў Беларусі

 20. Асэнсаванне досведу гендэрных даследаванняў у Беларусі: паміж лакальнай ведай і “гендэрным канонам”

Накірункі, арыентаваныя на практычныя праблемы

21. Рэфармаванне беларускай сістэмы адукацыі: практыка і канцэптуальнае забеспячэнне

22. Даследаванні грамадзянскай супольнасці Беларусі    

У працы Кангрэса возьмуць удзел даследчыкі з Германіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, ЗША, Літвы, Расіі ды іншых краінаў. Арганізатары Кангрэса кажуць, што хутчэй за ўсё тэзісы навуковых дакладаў будуць апублікаваныя для шырокага кола чытачоў.

Поделиться ссылкой: