Хутчэй за ўсё адпаведнае рашэнне будзе прынята, бо большасць кандыдатаў у сваіх выступах заклікалі выбаршчыкаў байкатаваць выбары, бо надзеі на справядлівы падлік галасоў яны не маюць. З заклікам зняць кандыдатаў і не расколваць апазіцыю да лідараў кампаніі “Гавары праўду” і Руху “За свабоду” Уладзіміра Някляева і Аляксандра Мілінкевіча напярэдадні звярнуўся яшчэ адзін апазіцыйны палітык Віталь Рымашэўскі. Але хутчэй за ўсё заклік пачуты не будзе.

“ Не так шмат засталося моцных людзей, якія працуюць і ідуць да канца. Калі ўсе здымуцца, то ўлада зробіць напэўна вельмі просты трук. Яна дапусціць упершыню за 16 гадоў АБСЕ да падліку галасоў. А чаго губляць: хай АБСЕ падлічыць і ўбачыць, што сапраўды перамаглі тыя, на каго ставіць улада. А канкурэнтаў няма. Чаго тут не пусціць іх да працы выбарчай камісіі, — заявіў Мілінкевіч. — Таму зараз нельга здымаць найбольш моцных кандыдатаў ад апазіцыі, якія добра працуюць і канкуруюць на сваіх акругах. І мы папросім і АБСЕ прыйсці менавіта ў такія акругі і ўчасткі і там назіраць за выбарамі.”

Такім чынам, хутчэй за ўсё адзінага сцэнарыя апазіцыі ўсё ж не будзе.

Поделиться ссылкой: