Мясцовы жыхар Віктар Дашкевіч распавёў “Народнай Волі”:

“Еду я сабе на веласіпедзе і раптам мяне абганяе “хуткая” і спыняецца. Гляджу: выходзіць чалавек, за ім другі. Абодва ў белых халатах і да мяне. Ну, думаю, забраць мяне хочуць. А яны даюць мне ўлёткі агітацыйныя пра кандыдата Бойку. Кажуць, што ім даручылі раздаваць гэтыя ўлёткі, вось яны і даюць іх кожнаму, каго бачаць. Ездзяць па вуліцах і вось чым займаюцца. Можа ў іх іншай працы няма? Не ведаю, можа і ветэрынарнай службе даручылі раздаваць улёткі. Прыедуць да каровы і ўручаць усім, хто побач”.

Поделиться ссылкой: