Лідзія Ярмошына абураецца, што кандыдаты агітуюць супраць удзелу ў выбарах за дзяржаўныя грошы. 

“Высветлілася, трэба заўсёды разлічваць на тое, што кандыдаты розныя і сярод іх ёсць людзі, якія не адчуваюць ніякай падзякі да дзяржавы, і паводзяць сябе адпаведным чынам, зрывая тое, што гэтая дзяржава арганізавала. Такія прабелы трэба ліквідаваць”, — сказала старшыня ЦВК.

Лідзія Ярмошына лічыць, што нават згадкі пра агітацыю супраць выбараў трэба выводзіць у асобную заканадаўчую норму.

Поделиться ссылкой: