Цягам трох наступных гадоў дапамога павялічыцца да 2 мільёнаў еўра. Пра гэта сказаў міністр замежных спраў Нарвегіі Джоеас Гэхр Стыр падчас сустрэчы з лідарамі вільнюскага Беларускага ўніверсітэта, якая адбылася ў Осла. 

“Ідэя свабоднага ўніверсітэта – краевугольны камень еўрапейскай дэмакратыі і свабоды. Вы нясеце той факел для сваёй краіны” – заявіў міністр МЗС Нарвегіі.

ЕГУ адчыніўся ў Вільнюсе ў 2005 годзе пасля таго, як навучальную ўстанову ліквідавалі ў Беларусі. Сёння ў ЕГУ вучыцца больш за 1 800 студэнтаў. Амаль дзве трэці бюджэта ўніверсітэта фінансуюцца за кошт ахвяраванняў.

Як заўважыў рэктар універсітэта акадэмік Міхайлаў, Беларусь мае быць наноў “прадумана”. Паспяховая посттаталітарная адукацыя патрабуе дастатковай колькасці грамадзянаў з інтэлектуальнымі здольнасцямі зразумець і выканаць цяжкія, але неабходныя рэформы. Падразумяваючы, што студэнты ЕГУ менавіта дзеля гэтай задачы і рыхтуюцца.


Поделиться ссылкой: