Ці змяняецца стаўленне грамадзян да цэнтралізаванай сацыяльнай сістэмы размеркавання дабротаў па меры таго, з якой хуткасцю адбываецца рост іх даходаў?

Усе адказы на гэтыя пытанні былі выключна сцвярджальнымі. Даследчыкі зазначылі, што прычыны падтрымкі беларусамі палітычнага статус-кво ў цэлым трывіяльныя і абапіраюцца на рацыянальны разлік. “Жаданне” рынка і іншага прэзідэнта ў грамадзян краіны з’яўляецца менавіта тады, калі тэмпы матэрыяльнай падтрымкі з боку дзяржавы запавольваюцца.

BISS у выніку даследавання пераканаўся ў прагматычнасці беларусаў і прыйшоў трох асноўных высноваў:

1. Тэмпы росту рэальных заробкаў наўпрост уплываюць на ўзровень даверу прэзідэнту: павелічэнне тэмпаў росту вядуць да падвышэння ўзроўня даверу, а іх зніжэнне — да змяншэння колькасці грамадзян, якія падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку.

2. Тэмпы росту рэальных заробкаў уплываюць на «рынкавыя» арыентацыі беларусаў: з запаволеннем тэмпаў росту павялічваецца колькасць прыхільнікаў эканомікі з нязначным дзяржаўным рэгуляваннем. З паскарэннем тэмпаў росту заробкаў назіраецца супрацьлеглая тэндэнцыя: грамадзяне хочуць бачыць у эканоміцы прысутнасць «моцнай рукі» дзяржавы.

3. На дынаміку геапалітычных арыентацый беларусаў тэмпы росту даходаў наўпрост не ўплываюць. Хутчэй, мае месца ўздзеянне нейкіх іншых фактараў, для вылучэння якіх неабходны аналіз па-за рамкамі вызначанага даследавання.

Такім чынам, даследчыкі сцвярджаюць, што за апошнія 10 гадоў беларусы кардынальна не змяніліся і засталіся вельмі прагматычнымі і схільнымі мяняць лаяльнасць на адпаведны ўзровень пакупніцкай здольнасці.

Поделиться ссылкой: