2 верасня мастакі правялі пэрформанс, каб ушанаваць памяць кіраўніка антыкамуністычнага падполля ў пасляваенны час Расціслава Лапіцкага. Яны наведалі храм, замовілі імшу, а потым у парку каля помніка Францішку Багушэвічу выставілі партрэты. Адтуль мастакі пайшлі да дому мясцовага актывіста. Па дарозе яны раздавалі мінакам буклеты пра дзейнасць Расціслава Лапіцкага. Доўжылася гэта нядоўга, бо іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Ноч да суду мастакі правялі ў пастарунку міліцыі.

Алеся Цыркунова аштрафавалі на 1 мільён рублёў. Іншыя затрыманыя запатрабавалі адваката і суд перанеслі на 10 верасня. Сёння яны прыйшлі на суд з новымі партрэтамі і прадэманстравалі іх каля будынку суду і ў судовай залі.

Сёння першай разглядалася справа Генадзя Драздова. У выніку яму прысудзілі штраф у памеры 3-х мільёнаў рублёў.

Поделиться ссылкой: