Ён лічыць, што прычынай забароны стала песня “Столькі Жыцця”. Першы раз у Мінску Асаі выканаў яе ў лістападзе 2011 года. 

Спявак спеў: “Містэр ппрэзідэнт, абдыміце свой народ. Містэр прэзідэнт, абдыміце сваю ўдаву. Містэр Лукашэнка, адпраўляйцеся ў пекла”. Гледачы сустрэлі гэтыя словы авацыяй.

На наступны год, у маі 2012, падчас канцэрту Асаі вымавіў: “Містэр”… і зрабіў паўзу. Заля падхапіла “Лукашэнка, адпраўляйся ў пекла”.  

Асаі лічыць, што гэта і стала прычынай занясення яго прозвішча ў чорны спіс гуртоў, якім забаронены канцэрты ў Беларусі. Беларускія ўлады сваё рашэнне не каментуюць. Яны дагэтуль не прызналі на афіцыйным узроўні само існаванне “чорнага спісу” для музыкаў.

Поделиться ссылкой: