Як паведаміў “Народнай Волі” лідэр незарэгістраванага Беларускага Камітэта ў падтрымку праў зняволеных “Над бар’ерам” Цімафей Дранчук, які знаходзіцца на месцы падзей, уваходы і выхады ў клуб заблакаваны. Побач знаходзіцца шмат праваахоўнікаў. Унутры людзі ў масках праводзяць ператрус і выманне дакументаў.

На месцы таксама знаходзіцца начальства галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. 

Гэта ўжо не першыя “маскі-шоў” у клубе. У канцы жніўня падобным чынам быў затрыманы мастацкі дырэктар клуба па абвінавачванні ў “стварэнні ўмоў для заняцця прастытуцыяй”.

Поделиться ссылкой: