Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі ПДР вадзіцелямі, па прычыне якіх адбыліся дарожна-транспартныя здарэнні, з’яўляюцца: перавышэнне ўстаноўленай хуткасці; кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення; парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў; парушэнне правілаў манеўравання; выезд на паласу сустрэчнага руху.

Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі ПДР сярод пешаходаў, па прычыне якіх адбыліся дарожна-транспартныя здарэнні, з’яўляюцца: пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы; непадпарадкаванне сігналам рэгулявання дарожнага руху; нечаканы выхад на праезную частку з-за стаячага транспартнага сродку, збудаванняў, дрэў і інш.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінска пераканаўча заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху выконваць патрабаванні Правілаў дарожнага руху, праяўляць узаемапавагу на дарогах і падаваць добры прыклад у культуры ваджэння аўтамабіля і пешаходным руху.

Поделиться ссылкой: