Усе разгледжаныя па сутнасці скаргі грамадзян Беларусі  Еўрапейскім судом супраць Украіны датычацца аспрэчвання экстрадыцыі, гэта значыць перадачы па запыце праваахоўных органаў у сувязі з падазрэннем або абвінавачваннем у здзяйсненні крымінальнага злачынства. Пра гэта сведчыць  даследаванне Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў BISS.

Сярод іх — справы грамадскага актывіста Ігара Коктыша і прадпрымальніка Паўла Малочкі, аднаго з ключавых фігурантаў справы аб карупцыі на беларускай мытні.  Шэраг скаргаў паступіў ад іншых беларускіх прадпрымальнікаў («Добрыя супраць Украіны», «Кулікоўскі супраць Украіны», «Светлорусов супраць Украіны»), якія сцвярджалі, што іх крымінальны пераслед звязана з дапамогай апазіцыі.

Усяго ў 14 выпадках Еўрапейскі суд па правах чалавека знайшоў тыя ці іншыя парушэнні правоў органамі  ўлады краін Савета Еўропы, супраць якіх скардзіліся беларусы. У двух выпадках («Коктыш супраць Украіны» і «YP і LP супраць Францыі”) Страсбургскі суд забараніў высылку альбо перадачу беларусаў на радзіму з-за верагоднасці заяўнікаў падвергнуцца катаванням, альбо бесчалавечнаму ци зневажальнаму годнасць звароту або пакаранню.
У той жа час у шэрагу скаргаў («В. Мацюхін і А. Мацюхін супраць Швецыі», «Гардзееў супраць Польшчы») грамадзяне Беларусі прыводзілі недакладныя звесткі пра нібыта сваю апазіцыйную дзейнасці, якія былі выкрытыя Страсбургскім судом.

Беларусь — адзіная краіна на еўрапейскім кантыненце, якая не з’яўляецца сябрам Рады Еўропы, адпаведна, на яе не распаўсюджваецца юрысдыкцыя Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ).  Тым не менш грамадзяне нашай краіны маюць магчымасць скардзіцца ў Страсбургскі суд на дзяржаўныя органы 47 краін Савета Еўропы.

Поделиться ссылкой: