Уладзімер Пуцін у часы прэм’ерства. На руцэ – супэрдарагі гадзіньнік фірмы Blancpain
 
Увагу грамадзкасьці прыцягнуў самы апошні даклад, прысьвечаны багацьцю расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Яго аўтары, расейскія апазыцыйныя палітыкі Барыс Нямцоў і Леанід Мартынюк, прэзэнтавалі ў Маскве брашуру, выдадзеную невялікім накладам ” Жыцьцё раба на галерах: палацы, яхты, аўтамабілі, самалёты і іншыя аксэсуары”. Даклад багата ілюстраваны і выстаўленыя ў інтэрнэце.

Зарплаты і багацце прэзідэнтаў: хто больш?

Салён аднаго зь верталётаў Пуціна

Хаця расейскі прэзыдэнт дэкляруе свой афіцыйны даход крыху больш за 100 000 даляраў, жыве ён, паводле аўтараў дакладу, нароўні з пэрсідзкімі шэйхамі. Так, у распараджэньні Пуціна знаходзіцца 43 самалёты, 15 верталётаў, сярод іх борт нумар 1 — самалёт, над аздабленьнем якога працавалі ювеліры Златавуста і мастакі з Сергіева Пасаду. Калекцыя пуцінскіх гадзіньнікаў ацэненая на 22 мільёны рублёў, і каб купіць іх, прэзыдэнту прыйшлося б ня піць-ня есьці 6 гадоў. У прэзыдэнта 4 яхты, адна зь іх падораная алігархам Раманам Абрамовічам.

Зарплаты і багацце прэзідэнтаў: хто больш?

Адна зь яхтаў Пуціна

Сярод вілаў і рэзыдэнцый пералічваюцца рэзыдэнцыі Нова Агарова, Бачароў Ручай (Сочы), Доўгія Бароды (Наўгародзкая вобласьць), Барвіха, палац у Геленджыку, усяго 20 люксавых адрасоў. Раскошнае жыцьцё кіраўніка дзяржавы праходзіць на фоне зьмяншэньня колькасьці насельніцтва, школ, настаўнікаў, паліклінік і бальніц. Як заключаюць аўтары дакладу, адна з галоўных прычын, чаму Пуцін маніякальна трымаецца за ўладу — боязь страціць свабоду, капіталы і ўласнасьць.

Зарплаты і багацце прэзідэнтаў: хто больш?

Яшчэ адзін з гадзіньнікаў Пуціна. Гадзіньнікі маркі “A.Lange & Sohne” вырабляюцца ў Нямеччыне. Каб стаць іх уладальнікам, трэба стаяць у чарзе ад 6 месяцаў да году-паўтара. Калі чарга падыходзіць, будучага ўладальніка запрашаюць на суразмову з мэнэджэрамі фірмы – ня кожны чалавек можа валодаць такім гадзіньнікам. Калі кандыдатура будучага ўладальніка будзе ўхваленая, пачынаецца ручная зборка гадзіньніка, якая доўжыцца каля паўгода. Празрысты мэханізм унізе цыфэрблята – турбіён, які дапамагае нівэляваць узьдзеяньне зямной гравітацыі на ход мэханізму. Кошт гадзіньнікаў фірмы “A.Lange & Sohne” вагаецца ад 180 тысяч да 2 мільёнаў даляраў. Гэтую марку вельмі любяць арабскія манархі.

Афіцыйны даход кіраўніка Беларусі быў абнародаваны з нагоды апошніх прэзыдэнцкіх выбараў і склаў за 2009 год 94 539 101 беларускіх рублёў. Па курсу канца таго году гэта прыблізна 33 тысяч даляраў. Прытым у Аляксандра Лукашэнкі афіцыйна няма ніякай нерухомай уласнасьці. Дом у Шклове і яшчэ палова дома ў Шклоўскім раёне належаць яго жонцы Галіне Радзівонаўне.

Аднак паводле даступных крыніцаў колькасьць лукашэнкавых рэзыдэнцый склала прынамсі палову пуцінскага сьпісу: рэзыдэнцыя у Менску на Карла Маркса, 38, ранейшае месца менскай прапіскі Вайсковы завулак, 4, рэзыдэнцыя ў Драздах і дзьве ў Заслаўі, непадалёк ад Менскага мора, а таксама дачныя адрасы — умацаваны бункерам ” Азёрны”, былая машэраўская дача ” Бярэзінскае”, Віскулі ў Белавежы ці палескія ” Ляскавічы”, запаведнае ” Плаўна”. Паводле новых зьвестак, у гарадзкой рысе Менску, у раёне Белэкспа будуецца і 11-я рэзыдэнцыя для Лукашэнкі.

Стыль расейска-беларускага ўладараньня розьніцца ад стылю заходніх кіраўнікоў адной важнай тэндэнцыяй: на Захадзе афіцыйная зарплата кіраўнікоў і іх прыватная маёмасьць значна большыя, а памеры карыстаньня прэстыжнай дзяржаўнай маёмасьцю куды больш сьціплыя. Так, афіцыйная гадавая зарплата прэзыдэнта ЗША складае 400 тысяч даляраў плюс 50 тысяч даляраў на прадстаўнічыя выдаткі. Амэрыканскі прэзыдэнт мае дзьве рэзыдэнцыі — Белы Дом і Кэмпдэйвід. У яго распараджэньні самалёт і верталёт (Air Force One і Marine One). Амэрыканскаму прэзыдэнту таксама належала яхта (да часу, пакуль яе не прадаў Джымі Картэр).

Прэзыдэнт Нямеччыны зарабляе 199 999 эўра за год, у яго дзьве рэзыдэнцыі — у Бэрліне і Боне. У францускага прэзыдэнта гадавая зарплата 162 624 эўра і чатыры рэзыдэнцыі ў распараджэньні (Елісейскі палац у Парыжы, Брэгансон для адпачынку, Рамбуйе і Марлі для афіцыйных прыёмаў). Прэзыдэнт Італіі зарабляе 230 000 эўра, і мае тры рэзыдэнцыі. Брытанскі манарх (цяпер каралева) ня мае зарплаты, аднак яго ўтрыманьне аплачваецца зь дзяржбюджэту. Нерухомая маёмасьць брытанскага манарха ўключае афіцыйныя і прыватныя рэзыдэнцыі, сярод дзевяці афіцыйных рэзыдэнцый, напрыклад, Букінгемскі палац або Віндзорскі замак.

Зарплаты і багацце прэзідэнтаў: хто больш?

Пуцін на борце прэзыдэнцкага самалёта

Зарплаты і багацце прэзідэнтаў: хто больш?

 

Рэзыдэнцыя Пуціна ў Нова-Агарове

Зарплаты і багацце прэзідэнтаў: хто больш?

Яшчэ адна з рэзыдэнцыяў Пуціна

Зарплаты і багацце прэзідэнтаў: хто больш?

 

Пуцін на борце прэзыдэнцкага верталёта

Зарплаты і багацце прэзідэнтаў: хто больш?

 

Барыс Нямцоў на прэзэнтацыі сваёй брашуры “Жыцьцё раба на галерах”

Зарплаты і багацце прэзідэнтаў: хто больш?

 

Вокладка кнігі “Жыцьцё раба на галерах”

Поделиться ссылкой: