«Федэральнае Міністэрства ўнутраных спраў усё яшчэ ўхіляецца ад таго, каб даць дакладнае тлумачэнне наконт супрацоўніцтва з беларускімі службамі бяспекі. Да супрацы з аўтарытарна-дыктарскім рэжымам трэба ставіцца скептычна, аднак для гэтага ведамству не хапіла ані палітычнай інтуіцыі, ані палітычнага розуму».

Паводле нямецкага дэпутата, падобныя падыходы назіраюцца і ў пытанні візавай палітыкі адносна беларускіх грамадзян. «Нягледзячы на тое, што парлямент неаднойчы выказваў сваю гатоўнасць падтрымаць усе мажлівыя спрашчэнні для паездак беларусаў у Нямеччыну, аднак у консульскай службе пад уплывам федэральнага Міністэрства ўнутраных спраў па-ранейшаму ставяцца да гэтага насцярожана, і абмежаванні ўсё яшчэ дзейнічаюць».

Як зазначае Марылуіза Бэк, праблемы з атрыманнем шэнгенскіх візаў у нямецкім консульстве могуць сустрэць самыя розныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці — студэнты, маладыя мастакі, сябры чарнобыльскіх арганізацый. А сілам бяспекі Беларусі, наадварот, аказваецца давер.

Такія падыходы трэба змяніць, перакананая дэпутат нямецкага парламенту ад партыі зялёных.

Поделиться ссылкой: