“Ладуцька сказаў, што ільготы былі дадзеныя навучэнцам у мінулым годзе ў сувязі з дрэннай эканамічнай сітуацыяй, і быццам бы зараз сітуацыя палепшылася і студэнты могуць плаціць. Можа, тая эканамічная сітуацыя і палепшала толькі пытанне: дзе, у якім месцы? Можа ў гаманцы Ладуцькі? Што персанальна змянілася ў студэнтаў?

Тасама Ладуцька кажа, што быццам бы ў краіне шмат месцаў для падпрацоўкі для студэнтаў, і такія ўмовы працаўладкавання будуць стварацца ў краіне. Якія падпрацоўкі? Студэнты пастыпілі ў ВНУ каб навучацца і толькі. Беларусь хоча трапіць у Балонскую сістэму,  але якая можа быць Балонская сістэма, калі акрамя нізкага ўзроўню адукацыі ў краіне, студэнтаў нават не могуць мінімальна забяспечыць для пражывання.

Якая якасць навучання будзе і якія спецыялісты будуць атрымоўвацца, калі у навучэнцаў будзе балець галава аб тым, як пракарміцца? Навучэнец павінен думаць толькі пра навучанне! Бо гэта ж будучыя спецыялісты краіны, будучае грамадства. Ніхто ж не захоча прысці ў паліклініку да лекара, які замест лекцый па тэрапеўтыіі падпрацоўваў на будоўлі, каб пракарміцца ў студэнцкія гады.

Калі ў краіне ўжо так няма грошаў, што забіраюць ільготы ў студэнтаў, дык тады ўжо лепш забраць іх у міліцыянтаў, у якіх ёсць нашмат больш часу на падпрацоўку, ці скараціць ідэалагічныя аддзелы ў выканкамах ды на прадпрыемствах, які нічым не займаюцца, апроч як расказваюць, як хораша нам усім жывецца”.

 

Поделиться ссылкой: