Супрацоўнікі радзільных дамоў часам прызнаюцца, што па некалькі разоў перакрэсліваюць імёны навароджаных на картачцы – некаторыя бацькі ніяк не могуць вызначыцца.

І сапраўды, часам дзевяці месяцаў мала для таго, каб вызначыцца, якое ж імя будзе насіць чалавек усё жыццё. Хочацца і каб прыгожа, і каб арыгінальна. Таму і калупаюцца на дзіцячых пляцоўках усё больш Ангеліны, Варфаламеі і Варвары.

Дарэчы, Варварамі сваіх дачок назвалі адразу некалькі беларускіх зорак. Напрыклад Аляксандр Саладуха і Аляксей Хлястоў. Між тым, згодна са статыстыкай, дагэтуль дзяўчынак любяць называць простымі і прыемнымі імёнамі: Алена, Марыя, Вольга, Ірына, Марына, Святлана, Анастасія, Дар’я, Юлія. Сярод хлопчыкаў — Данііл, Аляксандр, Мікіта, Дзмітрый, Андрэй, Іван, Міхаіл, Сяргей, Ігар.

Праўда, імёны гэтыя не такія модныя, як Аліка, Вераніка, Крысціна, Лізавета, Цімафей, Эміль, Радзіон.

Папулярныя зараз і імёны славянскія, царкоўныя. Пры гэтым нават некаторыя светары не раяць бацькам занадта захапляцца “Святцамі”. У прыватнасці лічыцца проста непавагай даваць дзіцяці два імя: адно звычайнае, а другое — царкоўнае, каб “порчу не маглі навесці”. Такія разважанні проста забіваюць усю сутнасць царкоўных абрадаў.

Як сведчыць практыка, гэта толькі кветачкі. У Заходніх краінах з дзіцячымі імёнамі ўвогуле поўны швах. Нярэдка можна сустрэць у дзіцячым садку маленькіх Прынцэсу ці Супермэна.

А вось змяніць сваё імя чалавек можа толькі калі дасягне 14 гадоў.

Поделиться ссылкой: