1 жніўня дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТАпаведаміла, што крымінальная справы супраць экс-начальніка сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Глеба Бядрыцкага будзе разгледжана ў Мінскім гарадскім судзе. І цытавала словы прадстаўніка Вярхоўнага суда: «Матэрыялы справы будуць перададзеныя ў гарадскі суд сёння».

Прайшлі тры тыдні. Тэлефануем у суд, каб даведацца пра дату пачатку працэсу. У Сектары па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях жаночы голас просіць назваць прозвішча абвінавачанага. Разам з Бядрыцкім называем і Леаніда Кавалёва, экс-намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама. У справе апошняга доўжыўся шматмесячны перапынак. Пасля непрацяглага ўдакладнення ў кагосьці ў кабінеце (у трубцы было чуваць толькі перашэптванне) адказалі:

«Па дадзеных справах у нас звестак няма».

Як гэта няма?! Можна было б выказаць здагадку, што справу Бядрыцкага вярнулі на дарасследаванне. Ці проста не прызначылі яшчэ дату (месяц жа адводзіцца на гэта). Але Кавалёў. Пры ранейшых зваротах у гэты ж сектар адказвалі, што «справа не аднавілася» ці «суддзя ў адпачынку». А цяпер «няма звестак».

Павышаная ўвага да справы Леаніда Кавалёва з боку журналістаў, а разам з ім і да іншых высокіх функцыянераў, відаць, не ўсім падабаецца. І нельга выключаць, што журналістаў могуць не дапусціць на працэсы, нават гарантуючы іх адкрытасць. Як і тое, што суды сабе цяпер спакойна ідуць.

Між іншым,

затрыманне Кавалёва, пра якое загаварылі год таму, так афіцыйна ніводнае сілавое ведамства не пацвердзіла.

І невядома, за што ж дакладна яго судзяць.

Бядрыцкі ж абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і ў злоўжыванні службовым становішчам.

Затрыманы ў кастрычніку 2011-га.

Поделиться ссылкой: