Пра гэта паведамляе Упраўленне інфармацыі, друку і культуры Міністэрства замежных спраў КР.

Інфармацыя аб знаходжанні брата былога прэзідэнта Кыргызстана ў Мінску з’явілася ў СМІ 17 жніўня. Пацвярджэннем сталі апублікаваныя фотаздымкі, зробленыя грамадскім дзеячам Міхаілам Пашкевічам.

Паведамляецца, што нота была перададзеная паслу Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы В. Дзенісенку намеснікам міністра замежных спраў Кыргызстана А. Бешымавым 21 жніўня, піша Вечерний Бишкек.

Як паведамлялася раней, 17 жніўня ў цэнтры беларускай сталіцы, на вуліцы Маркса быў заўважаны чалавек, падобны да Джаныбека Бакіева, брата зрынутага прэзідэнта Кыргызстана. Фота апублікаваў на сваім акаўнце ў Фэйсбуку Міхась Пашкевіч. Як адзначыў аўтар фота, гэты чалавек у суправаджэнні землякоў шпацыраваў недалёка ад кавярні «Грунвальд». Яго спадарожнікам не падабалася, што іх фатаграфуюць. Прысутнасць Джаныбека ў Беларусі аспрэчвалася яго братам і не пацвярджалася на афіцыйным узроўні.

Дзейны прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атанбаеў назваў Джаныбека «страшным чалавекам».

Паводле яго словаў, менавіта Джаныбек падчас красавіцкіх падзей2010-гакіраваў расстрэлам дэманстрантаў, прычым даў снайперам загад цаляць у галаву і ў грудзі. У красавіку 2010 года ў Кыргызстане адбыўся дзяржаўны пераварот.

Падчас штурму будынка ўрада ў Бішкеку і далейшых беспарадкаў загінулі каля 90 чалавек і 1,5 тысячы былі параненыя.

На той момант прэзідэнт Бакіеў, яго брат Жаныш (Джаныбек), які ўзначальваў Службу дзяржаховы краіны і старэйшы сын Марат збеглі з краіны. На радзіме яны былі завочна абвінавачаныя ў масавым забойстве, звязаным з перавышэннем службовых паўнамоцтваў, і аб’яўленыя ў міжнародны вышук. Курманбек Бакіеў прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 года паводле запрашэння Аляксандра Лукашэнкі.

Генпракуратура Кыргызстана двойчы звярталася ў Генпракуратуру Беларусі з запытам пра выдачу Бакіева і двойчы атрымала адмову. 17 кастрычніка 2011 года старшыня Дзяржкамітэта нацбяспекі Кыргызстана Кенешбек Душабаеў, адказваючы на пытанні дэпутатаў парламента, паведаміў, што Курманбек Бакіеў атрымаў у Беларусі палітычны прытулак. МУС Беларусі не раскрывае статус Бакіева.


Поделиться ссылкой: