Алена распавяла “Народнай Волі”, што ёй дагэтуль адмаўляюцца паведаміць, з якой нагоды яе муж знаходзіцца ў медыцынскай часці, але яна сама мяркуе, што Сяргей мае сур’ёзныя праблемы са здароўем, бо лекі прынялі для лячэння страўніка, пячонкі і для стабілізацыі імуннай сістэмы.

Яна не выключае, што яе муж у карцары мог трымаць галадоўку пратэсту і калі ўлічыць, што арганізм палітвязня пацярпеў ад папярэдняй галадоўкі, то верагодней за ўсё стан здароўя Сяргея пагоршыўся.

Нагадаем, палітвязня Сяргея Каваленку з карцара, дзе ён адбыў агулам 16 сутак, у атрад так і не перавялі. З 14 жніўня ён знаходзіцца ў медыыцынскай часці.

Поделиться ссылкой: