Малады чалавек быў затрыманы 13 ліпеня, пасля таго, як на сваім сайце Belarusian News Photos размясціў фотаздымак шведскіх мядзведзей-дысантнікаў, якіх выкінулі над Беларуссю прадстаўнікі шведскага рэкламнага агенцтва. 23 ліпеня Сурапіну было прад’яўленае абвінавачванне па частцы 3 артыкула 371 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь». Юнака вызвалілі 17 жніўня пад падпіску аб неразгалошванні і нявыездзе.

Зараз увесь вольны час Антон Сурапін аддае на размовы з калегамі-журналістамі. У планах — праца над уласным праектам і вяртанне на журфак, бо зусім хутка пачынаецца новы навучальны год, а вучыцца Антон на дзённым.

— Планую вярнуцца ў верасні ў Мінск і актыўна пачаць працаваць, — падзяліўся юнак з “Народнай Воляй”. —  Абавязкова сустрэнуся з маімі мінскімі сябрамі, аднакурснікамі. Хаця зараз на першым месцы праца.

— Не баіцеся праблем з універсітэтам?

— Думаю, што мяне не адлічаць, бо фармальных нагод для гэтага няма. Сесія за трэці курс у мяне здана, у “амерыканку” патрапіў на канікулах, ні воднай пары я не прапусціў. Зараз праблем з вучобай у мяне няма.

Поделиться ссылкой: