Ён пачаў адбываць пакаранне 28 ліпеня. Алена распавяла, што спачатку далі 9 сутак, а потым да гэтага тэрміну дадалі яшчэ 7 сутак. Ёй стала вядома, што ад Сяргея патрабуюць пісьмовага прызнання сваёй віны. Алена лічыць, што пакаранне выклікана яшчэ і помстай палітзняволенаму за тое, што міжнародная супольнасць амаль штодня нагадвае пра яго справу і патрабуе ад беларускіх улад неадкладна вызваліць і рэабілітаваць яе мужа. Алена заяўляе, што Сяргей ізноў адчувае на сабе ціск з боку адміністрацыі. На яе думку, пра гэта можна меркаваць сыходзячы з таго, што зноў пачаліся праблемы з ліставаннем.

Поделиться ссылкой: