У выніку нападу быў знішчаны цалкам стэнд, а сам А.Марчанка з разбітай галавой шпіталізаваны. Ен збіраў подпісы ў 109 выбарчай акрузе за кандыдата ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў Аляксандра Мілінкевіча.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі хуліганаў. Яны знаходзяцца ў лінейным аддзеле метрапалітэна на станцыі мятро “Уручча”. Вядзецца разбіральніцтва. Гэта першы інцыдэнт падчас гэтай выбарчай кампаніі.

Поделиться ссылкой: