Нагадаем, 16 чэрвеня на адным з азёраў Чашніцкага раёна дзясяткам птушанятаў бакланаў адрэзалі верхнюю частку дзюбы. Птушанят давялося ўсыпіць, паколькі шанцаў выжыць з такой траўмай у іх не было. Міліцыя знайшла зламысніка.

У судзе Чашніцкага раёна 10 жніўня пройдзе першае пасяджэнне. Як паведамляла Еўрарадыё, крымінальную справу заводзіць не сталі, бо бакланы… не паляўнічы від птушак. Таму мужчыне пагражае толькі адміністрацыйнае пакаранне: штраф ад 1 да 3 мільёнаў рублёў, альбо суткі.

Поделиться ссылкой: