49% выпускнікоў 2011 года (103 з агульнай колькасці 210 выпускнікоў) жывуць у Беларусі, 18% месцам свайго жыхарства абралі Літву, яшчэ 18% — іншыя краіны.

Прыведзеныя вышэй звесткі сведчаць, што трэнд, які назіраўся падчас апытанняў выпускнікоў ЕГУ 2009 і 2010 гг., застаўся нязменным. 49% студэнтаў ЕГУ, апытаных пасля заканчэння ўніверсітэта ў 2010 годзе, паведамілі, што жывуць у Беларусі. Сярод выпускнікоў 2009 г. гэты паказчык склаў 40%. Каля 15% выпускнікоў з абедзвюх вышэйзгаданых груп адзначылі, што пасля заканчэння ўніверсітэта застаюцца ў Літве, а каля 19% назвалі іншыя краіны жыхарства. У 2009 годзе на апытанне адказаў 71% выпускнікоў, а ў 2010 і 2011 гг. працэнт апытаных склаў больш за 85%.

Дзве траціны цяперашніх студэнтаў ЕГУ жывуць у Беларусі, карыстаючыся перавагамі курсаў дыстанцыйнага навучання, што прапануюцца ЕГУ. Каля 700 цяперашніх студэнтаў знаходзяцца ў Вільні (Літва) і навучаюцца на дзённай форме, наведваючы заняткі ў навучальным корпусе.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт – прыватны, некамерцыйны ўніверсітэт, заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля закрыцця ў Беларусі ў 2004 годзе ЕГУ працягнуў сваю працу ў Вільні. Сёлета ўніверсітэт адзначае сваё 20-годдзе.

На цяперашні момант у ЕГУ навучаюцца больш за 1800 студэнтаў, пераважна з Беларусі. ЕГУ прапануе магчымасці дыстанцыйнага і дзённага навучання на бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах, спрыяе прасоўванню навуковай дзейнасці ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

Поделиться ссылкой: