Міністр заявіў, што, згодна са статыстыкай за мінулы год, Беларусь страціла каля 40 тысяч будаўнікоў. Большасць з іх з’ехала за мяжу ў пошуках добрага заробку. Але ў гэтым годзе, кажа міністр, негатыўныя тэндэнцыі зменшыліся. Некаторыя спецыялісты вяртаюцца — нарэшце ім падвысілі стаўкі і дазволілі працаваць звышурочна. Сыграла ролю і тое, што многія беларусы на заробках у той жа Расіі сутыкнуліся з нечалавечымі ўмовамі і махлярствам.

Па прызнанні міністра, зараз будаўнік афіцыйнага трэста атрымлівае каля 4,-4,2 мільёна рублёў у месяц. На прыватных забудовах стаўка вышэйшая.

Між тым у краіне назравае іншая праблема. Сваімі стаўкамі незадаволены праекціроўшчыкі. Расцэнкі на праектаванне не падвышаліся ўжо шмат гадоў, адпаведна з гэтым разлічваюцца і стаўкі праекціроўшчыкаў. Такім чынам, спецыяліст, які працуе 5-7 гадоў, атрымлівае часам не больш за 2-3 мільёны. У той жа час у суседніх краінах за падобную працу плацяць зусім іншыя грошы.

Поделиться ссылкой: