Ці будуць уключаны Юрась Зянковіч і Яўген Іванюк у склад выбарчай камісіі, пакуль невядома, але шансы ёсць, бо прадстаўнікоў ветэранскіх, прафсаюзных і іншых праўладных арганізацый па той бок акіяна амаль няма.

Юрась Зянковіч у камэнтары прэс-службе партыі адзначыў, што ён і яго сябры, якія жывуць у Нью-Йорку, па-ранейшаму адчуваюць сябе беларусамі і лёс Беларусі ім не абыякавы:

− Кожная выбарчая кампанія − гэта чарговая нагода, каб папрактыкавацца ў методах вядзення палітычнай агітацыі. Ніхто не плануе заставацца ў Амерыцы назаўсёды, і пры наяўнасці мінімальных тэндэнцыяў да зменаў на радзіме мы гатовыя вяртацца і працаваць там. Але пакуль мы тут, лічым, што будзе карысць, калі мы пакажам уладзе, што не збіраемся маўчаць. Мы не толькі вылучаемся ў камісію, але збіраемся таксама ладзіць актыўнае назіранне, паралельны падлік галасоў, пікетаваць консульства ў дзень галасавання, а таксама мабілізоўваць усіх грамадзян Беларусі, хто тут жыве, да рэгістрацыі ў спісах выбаршчыкаў. Мы па-ранейшаму беларусы, і лёс нашай краіны нам не абыякавы!

Дарэчы, згодна пастановы Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, участак для галасавання ў Нью-Йорку, як і ўсе замежныя выбарчыя ўчасткі, прыпісаны да Купалаўскай выбарчай акругі №95.

Поделиться ссылкой: